Беларуская Служба

У Беларусі прайшоў другі дзень рэлігійнага свята ў Браславе

21.08.2021 06:02
Уначы адбылася працэсія па вуліцах горада з запаленымі свечкамі і копіяй выявы Маці Божай Браслаўскай
Здымак мае ілюстрацыйны характарWłodzimierz Pac/Polskie Radio

У Браславе на поўначы Беларусі завяршыўся другі дзень святкавання ў гонар Маці Божай, Валадаркі Азёраў.

Уначы адбылася працэсія па вуліцах горада з запаленымі свечкамі і копіяй выявы Маці Божай Браслаўскай. Год таму падчас гэтых цырымоній шэсце не ладзіліся з-за эпідэміі каранавіруса.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч паведаміў Польскаму радыё, што кожны год у святыню ў Браславе прыязджаюць паломнікі з усёй Беларусі.

- Людзі прыходзяць сюды, прыносячы некаторыя свае справы ды праблемы. Але яны таксама ідуць сюды, каб дзякаваць. Таму што гэтая вера - гэта досвед, які будуецца ў гэтым месцы. Людзі шукаюць Бога са шчырым сэрцам, а праз Найсвяцейшую Панну Марыю яны маюць самы кароткі шлях да яго.

Жыхарка Браслава Іна падкрэсліла, што людзі ездзілі ў мясцовы касцёл з усёй Беларусі, нават у часы СССР, калі камуністы забаранялі рэлігію.

- З майго дзяцінства сюды заўсёды хтосьці прыязджаў. Людзі прыходзілі сюды, таму што заўсёды быў гэты абраз, і вернікі заўсёды называлі гэты абраз выявай Маці Божай, Каралевы Азёраў.

Браслаў - невялікі беларускі горад, размешчаны паміж азёрамі на мяжы з Латвіяй і Літвой. Першая царква была пабудавана тут у 15 стагоддзі.

ПР/уп/юл